Политика
Любоў Лунёва, ”Радыё Свабода”

Супраць Клімава заведзеная крымінальная справа за паклёп на Лукашэнку

Менская пракуратура распачала крымінальную справу супраць дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, былога прадпрымальніка Андрэя Клімава за паклёп на прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Падставай для крымінальнай справы стала публікацыя Андрэя Клімава, разьмешчаная на інтэрнэт-сайце Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Андрэя Клімава ня першы раз абвінавачваюць у паклёпе на кіраўніка Беларусі. У 2005 годзе крымінальную справу за паклёп на прэзыдэнта разглядалі ў Першамайскім раённым судзе Менску за зачыненымі дзьвярыма, але суд вярнуў справу на дапрацоўку. А потым Андрэя Клімава суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў абмежаваньнем волі за арганізацыю вулічнай акцыі 25 сакавіка 2005 гуду. У сьнежні 2006 году ён выйшаў на свабоду.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)