Политика

Супраць каардынатара па стварэнню БХД завялі крымінальную справу

Каардынатара ў справе стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўгена Якавенкі завялі крымінальную справу. Якавенку вінавацяць у тым, што ён ухіліўся ад вайсковага прызыву.

Як паведамляе «Радыё Свабода» 19 сакавіка Якавенку выклікалі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Гомеля. Там яму паведамілі пра тое, што на яго завялі крымінальную справу.

Раней Якавенка прыцягваўся судом Савецкага раёну да адміністрацыйнай адказнасьці за тое, што не зьявіўся ў ваенкамат. Яго аштрафавалі на 5 базавых велічыняў. Аднак потым Гомельскі абласны суд скасаваў гэта рашэньне райсуду.

Яўген Якавенка патрабуе, каб яму даслалі позву, напісаную на беларускай мове. Ён таксама патрабуе, каб яму далі магчымасьць прайсьці альтэрнатыўную службу, нагадвае «БелаПАН».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)