“Сумленныя и празрыстыя выбары”: У акруговай камісіі бюлетэні друкавалі на ксэраксе
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамляюць, што назіральнік ад Партыі БНФ у акруговай камісіі Каліноўскай выбарчай акругі №108 Менску зафіксаваў, як старшыня акруговай камісіі №108 друкавала бюлетэні для галасаваньня на ксэраксе.
«Падчас майго наведваньня акруговай камісіі №108 туды зьявіўся вайсковец ў званьні палкоўніка (хутчэй за ўсё, старшыня адной з участковых камісіяў) і сказаў старшыні Бацян М.А., што ім не хапае бюлетэняў. На маіх вачах гэтыя бюлетэні надрукавалі на ксэраксе. Калі не памыляюся, іх спатрэбілася ажно 107,-- паведаміў назіральнік ад Партыі БНФ у акруговай камісіі Каліноўскай выбарчай акругі №108. – Пры гэтым мужчына дэманстратыўна сказаў старшыні камісіі, каб яна зрабіла акт аб тым, што бюлетэні былі дадрукаваныя».
Читайте еще
Избранное