Политика

Судзяць Сяргея Каваленку

Суд над Сяргеем Каваленка, якога абвінавачваюць у хуліганстве (за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай елцы Віцебска 7 студзеня) і супраціве супрацоўнікам міліцыі, праходзіць у Віцебску 12 траўня.

Як паведамляе «Радыё Свабода», у залю суда не пусцілі рэдактара сайта «Народныя навіны Віцебска» Сяргея Серабро, які фатаграфаваў вывешаны на віцебскай елцы сцяг, а пасля праходзіў па справе Каваленкі як сведка; аператара Уладзімера Стараверцава, сябра КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава. Падчас судовага працэса з залі суду выдалілі сустаршыню партыі БХД Паўла Севярынца і Вольгу Шпакоўскую.

Абвінавачваемы заявіў недавер суддзі, аднак хадайніцтва пра яго адхіленне не было задаволена.

Бліжэй да 12 гадзін Сяргей Каваленка запатрабаваў перакладчыка. Гэтае хадайніцтва задаволілі з другога разу.

Пакуль у працэсе аб’яўлены перапынак да 14:30.

Віцебскага актывіста судзяць за злоснае хуліганства – так кваліфікавалі ў міліцыі вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на елцы. А таксама за супраціў міліцыянтам, якія затрымлівалі яго 7 студзеня. Калі Сяргея Каваленку прызнаюць вінаватым, яму пагражае да 5 гадоў турмы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)