Суд завочна прыгаварыў журналіста Алеся Кіркевіча да 7 гадоў зняволення, аграмаднага штрафу і адабрання нерухомасці

Алеся (Аляксандра) Кіркевіча суд прызнаў вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і на падставе ч. 1 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады. Пра гэта паведамляе БАЖ.

Таксама Кіркевіч прызнаны вінаватым у іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, учыненым паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, і на падставе ч. 2 арт. 361–4 КК пакараны за гэта пазбаўленнем волі на тэрмін 5 гадоў са штрафам у памеры 600 базавых велічынь.

«Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання асноўных пакаранняў і поўнага далучэння дадатковага пакарання» канчаткова суд пастанавіў прызначыць Алесю Кіркевічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з адбываннем ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. А таксама прызначыў штраф у памеры  24 000 рублёў.

Алесь Кіркевіч – журналіст-фрылансер, пісьменнік і краязнаўца, колішні намеснік старшыні «Маладога фронту».

Алесь Кіркевіч — былы палітвязень. Ён браў удзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. На пачатку 2011-га быў арыштаваны. 5 траўня 2011 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска прыгаварыў яго да 4 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў наваполацкай папраўчай калоніі,  быў вызвалены праз памілаванне 1 верасня 2011 года.

Спецыяльную вытворчасць супраць яго распачалі 29 сакавіка 2024 года. На той час ён ужо пэўны час знаходзіўся па-за межамі Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Конвейер репрессий. Задержана многодетная мать – директор «Столле» в Березовке. Минимум три десятка судов на неделе – по «народной статье»

Конвейер репрессий. Задержанная в Армении беларуска уже на свободе – ее не выдадут Минску. Сестра Марии Колесниковой: «Кормить язвенника баландой — это пытать его и медленно убивать»

Конвейер репрессий. Семену Добкину присудили 6,5 лет строгого режима. Работника Мозырского НПЗ, которого месяц назад показательно жестко задержали, поместили в СИЗО

Конвейер репрессий. Жителя Барановичей задержали за комментарии о милиционерах. Как заключенных наказывают за разговоры с Эдуардом Бабарико

Конвейер репрессий. Знаменитое стихотворение Янки Купалы признали «экстремистским». Четверых жителей Березы приговорили к колонии. Задержали девушку, вернувшуюся после нескольких лет жизни за рубежом

Конвейер репрессий. Сестра Марии Колесниковой: «Мы слышали, что она весит 45 кг». Активистку Елену Тоцкую будут судить за солидарность с политзаключенными