Суд прызнаў фільм Nexta пра Лукашэнку экстрэмісцкім

Суд прызнаў фільм Nexta «Аляксандар Лукашэнка: крымінальныя матэрыялы» экстрэмісцкім яшчэ 21 лістапада.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла прэс-сакратарка Вярхоўнага Суду Юлія Ляскова.

Судовае рашэньне ўступае ў сілу праз 15 дзён — то бок якраз сёньня, 6 сьнежня. Пасьля ўступленьня яго ў сілу тыя, хто распаўсюджвае фільм, будуць лічыцца парушальнікамі закону.

Цяпер у фільму амаль 1,9 мільёна праглядаў на YouTube.

У той жа дзень, калі адбыўся суд, на беларуска-польскай мяжы быў затрыманы журналіст Уладзімер Чудзянцоў, які нібыта дапамагаў блогеру Nexta ў стварэньні фільму.

Адвакатка: «NEXTA падставіў людзей»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.1 (оценок:53)