Общество
Ілля Горын

Суд пакінуў у сіле папярэджанне «Нашай ніве» ад Мінінфармацыі

Вышэйшы гаспадарчы суд не задаволіў скаргу рэдакцыі «Нашай Нівы» на папярэджанне Міністэрства інфармацыі ад 14 красавіка, падставай для якой, паводле чыноўнікаў, стала публікацыя на старонках газеты «недакладнай інфармацыі аб тым, што адна з ахвяраў тэракту 11 красавіка нібыта знаходзілася на станцыі да позняга вечара».

30 мая адбыўся працяг суда «НН» супраць Мінінфармацыі. Пазоў рэдакцыі да Міністэрства інфармацыі разгледжваў Вышэйшы гаспадарчы суд, які і пакінуў папярэджанне чыноўнікаў у сіле.

Як паведамляе «Радыё Свабода», цягам месяца рэдакцыя мае права абскардзіць рашэнне суду. Калі вышэйшая інстанцыя пакіне яго ў сіле, то будзе размарожаны працэс закрыцця газеты, чаго і дамагаецца міністэрства.

На працэс, каб падтрымаць калег, прышлі сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Нагадаем, рэдакцыя «НН» дамагаецца ў судзе адмены папярэджання, вынесенага Мінінфа. Падставай для вынясення, паводле міністэрства, стала публікацыя на старонках газеты «недакладнай інфармацыі аб тым, што адна з ахвяраў тэракту 11 красавіка нібыта знаходзілася на станцыі да позняга вечара». На думку Мінінфарма, распаўсюд гэтай інфармацыі прычыняе шкоду грамадскім інтарэсам, дыскрэдытуе органы дзяржаўнай улады, выратавальныя і медыцынскія службы, якія бралі ўдзел у аказанні дапамогі пацярпелым.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)