Общество

Суд пакінуў Ігара Лосіка пад вартай. Ён галадае ужо 28 дзён

11 студзеня суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў скаргу адваката Ігара Лосіка на атрыманьне пад вартай яго падабароннага. Скаргу пакінулі без задавальненьня, піша Радыё Свабода.

За кратамі Ігар ад 25 чэрвеня мінулага году – 198 дзён

Лосік застаецца пад вартай у СІЗА Жодзіна. Ён трымае галадоўку ўжо 28 дзён. 10 студзеня зьявілася інфармацыя пра перавод блогера і журналіста ў іншае месца, аднак, па словах ягонай жонкі Дар’і Лосік, гэта ня так.

У жодзінскім СІЗА ўзьнікла блытаніна з карэспандэнцыяй для Ігара, ён па-ранейшаму знаходзіцца там.

Пра ход расьследаваньня справы Ігара па-ранейшаму нічога невядома. Яго адвакат Дзьмітры Лепрэтар знаходзіцца пад падпіскай аб невыдаваньні. Ён зьбіраецца наведаць Лосіка у СІЗА Жодзіна 12 студзеня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(11)