Суд над Паўлам Севярынцам будзе закрытым нават для родных

Пра гэта паведаміла жонка палітыка са спасылкай на адваката.

Паводле Вольгі Севярынец, Паўла пачалі перавозіць з Валадаркі каля 23.00 у мінулую пятніцу.

— Везлі цягніком у сталыпінскім вагоне ўсю ноч з рукамі ў кайданках, — напісала жонка палітыка. — Каля 8-й раніцы даставілі ў магілёўскае СІЗА, а пасля цэлы дзень пратрымалі ў стакане, толькі пад вечар перавёўшы ў камеру.

Большасць рэчаў і ўсе лісты, якія даслалі людзі (каля 2 тысяч), яму прыйшлося пакінуць на Валадарцы, бо з рукамі ў кайданках перавезці іх было немагчыма. Аддаць рэчы сям'і не дазволілі, у выніку, хутчэй за ўсё, іх проста выкінулі.

Суд на Паўлам і «Еўрапейскай Беларуссю» будзе закрытым, нават для родных. Шкада, нічога не даведаемся пра іх сэнсацыйнае раследаванне, а можа, проста там справа ні аб чым, і сорамна, каб гэта проста нехта пабачыў.

Вельмі шкадую, майго каханага, праз якія здзекі ён і іншыя людзі праходзяць, гэта проста не месціцца ні ў сэрцы, ні ў розуме.

Толькі з Божай дапамогай і праз Бога ўсё гэта можна прайсці і перамагчы.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.2 (оценок:23)