Политика

Суд над Дароніным, Казаковым, Лобанам, Мацукевічам, Сакрэтам, Федаркевічам. Першы дзень

У судзе Маскоўскага раёна пачаўся працэс над удзельніками Плошчы Зміцерам Дароніным, Сяргеем Казаковым, Уладзімірам Лобанам, Віталем Мацукевічам, Яўгенам Сакрэтам, Алегам Федаркевічам.

Яны абвінавачваюцца па частцы.2 арт.293 «Масавыя беспарадкі». Справу вядзе суддзя Алена Шылько. Абвінаваўца — Мельнік.

У судзе прысутничаюць тры пацярпелыя спэцназаўцы, паведамляе «Радыё Свабода».

Дзяржаўны абвінаваўца заявіў, што абвінавачаныя аказвалі ўзброены супраціў, нанеслі пашкоджанні супрацоўнікам праваахоўных органаў і будынку Дома ўраду.

У першы дзень суда былі дапытаны ўсе шэсць абвінавачаных. Даронін цалкам не прызнаў сваю віну, астатнія прызналі часткова.

У працэсе абвешчаны перапынак да 10.00 6 мая.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)