Суд аштрафаваў актывіста за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў Каліноўскага
Юрый Глебік пакараны штрафам у 25 базавых велічынь.

19 лістапада Свіслацкі раённы суд аштрафаваў грамадскага актывіста Юрыя Глебіка на 25 базавых велічынь за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў 31 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы.
Разглядаў адміністрацыйную справу старшыня Свіслацкага суду Аляксандр Шылін, які ў ранейшыя гады – у 2012-м і 2014-м – ужо засуджваў грамадскіх актывістаў да адміністрацыйнага арышту і штрафаў, паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».
Пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне быў складзены супрацоўнікам Свіслацкага РАУС маёрам Андрэем Болбатам.
На у якасці сведак выступілі свіслацкія міліцыянты Аляксандр Барэль і Аляксандр Гуштын, таксама праглядалася відэа з мерапрыемства.
Суддзя Шылін палічыў Глебіка вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства і пакараў яго штрафам.
Юрый Глебік збіраецца абскардзіць гэтае рашэнне ў Гродзенскім абласным судзе.
Год таму свіслацкі актывіст за ўдзел у Дні памяці быў пакараны штрафам у 10 б.в.
Акрамя Юрыя Глебіка пратаколы за удзел у акцыі 31 кастрычніка былі складеныя на гродзенцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Эдварда Дмухоўскага. Як паведамляе spring96.org, у пратаколах, складзеных на Сазонава і Дмухоўскага, была пазначана, што яны ўдзельнічалі ў мерапрыеістве ў Якушоўцы, хоць у той дзень актывісты былі толькі ў Свіслачы.
Нагадаем, 31 кастрычніка (Гродзенская вобласць) прайшла акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага. Арганізатарамі выступілі Партыя БНФ і свіслацкія актывісты Партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада». У акцыі ўдзельнічалі каля ста чалавек.
Читайте еще
Избранное