Створана пашырэнне для Google Chrome, якое замяняе на сайтах чырвона-зялёныя сцягі на БЧБ

Мінскі праграміст Павел Шут стварыў пашырэнне для браўзэра Google Chrome, якое аўтаматычна замяняе на сайтах дзяржаўныя чырвона-зялёныя сцягі на нацыянальныя бел-чырвона-белыя.

Пра гэта ён паведаміў ў Facebook.

Спампаваць пашырэнне ў інтэрнэт-краме Chrome можна тут.

«Наша Ніва» прадэманстравала, як выглядаюць сайты з замененым сцягам.