Общество
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё

Студэнтаў запрашаюць працаваць кантралёрамі напярэдадні адмены льгот

У Баранавічах транспартнікі прагназуюць рэзкае павелічэнне “зайцаў” у грамадскім транспарце пасля 17 снежня, калі будуць адмененыя льготы на праезд для пенсіянераў, студэнтаў і школьнікаў. У сувязі з гэтым адбываецца набор у кантралёры-пазаштатнікі.

Па дамове з аўтапаркам у Баранавічах пачалі працаваць кантралёрамі студэнты мясцовага універсітэта, а таксама навучэнцы тэхналагічнага каледжа і каледжа лёгкай прамысловасці. За адзін месяц навабранцы злавілі 220 безбілетнікаў.

Увогуле, за кастрычнік у горадзе аштрафаваныя больш за 900 чалавек. Студэнтам паабяцалі, што пры добрай працы іх возьмуць у штат.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)