Скандалы
Аляксей Дзікавіцкі, ”Радыё Свабода”

Студэнт Міхайлаў падрабязна расказаў пра супрацоўніцтва з КДБ

Уладзіслаў Міхайлаў — студэнт-каліновец, які прызнаўся ў супрацоўніцтве з КДБ, пагадзіўся даць нашаму радыё інтэрвію. Раней Уладзіслаў паведаміў польскім СМІ, што ён — агент беларускага КДБ, які працаваў пад мянушкай “Вэктар”.

Ён расказаў, што яму пагражалі адлічэньнем з Гомельскага ўнівэрсытэту, патрабуючы, сярод іншага, інфармацыі пра крыніцы фінанаваньня дзейнасьці гомельскіх недзяржаўных арагнізацыяў, пра журналістаў беларускай службы Радыё Свабода, якія працуюць на Гомельшчыне.

Міхайлаў: “Яны добра згулялі ў тым пляне, што ведалі, што для мяне ўнівэрсытэт мае значэньне, як бы ні было. Але атрымалася так, што чым далей, тым больш я заганяў сябе ў кут. Кінуць усё і пайсьціў у войска... Я сябе не апраўдваю, але па-філязоўску гляджу на ўсё пасьля таго, што здарылася...

Кожная краіна мае свае спэцслужбы, і выбар цяжкі ў чалавека — супрацоўнічаць зь імі альбо не. Асабліва ці супрацоўнічаць са супэцслужбамі дыктатарскай дзяржавы, якая ніяк не шануе правы асобы. Я для сябе зрабіў выснову, што не”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)