Стрыжак: «Адмова ад ілюзій – гэта балюча і непрыемна, але вельмі карысна ў планаванні дзеянняў»
Кіраўнік фонда салідарнасці BYSOL – «пра ідэі і думкі рознай ступені фантастычнасці».
– Што прамаўляюць Астапеня і Філіпенка, маюць прыблізна аднолькавую сутнасць, – разважае Андрэй Стрыжак. – Думкі пра тое, што ў татальна русіфікаванай краіне беларуская Беларусь можа сфармавацца сама па сабе, і пра тое, што ў Беларусі існуюць нейкія падставы для канфедэратыўнай пабудовы (славутыя кантоны).
Усе гэтыя думкі ўзнікаюць у людзей праз спакусу перанесці свае фантазіі пра пабудову свету на беларускую рэальнасць. Адбываецца такое праз слабую сувязь з гэтай самай беларускай рэальнасцю. Беларускае атрымае шанец на развіццё толькі праз шырокую падтрымку дзяржавы, бізнэса і грамадскага актыву. Пра кантоны ўвогуле няма чаго каментаваць, бо гэта фантазійная сава нацягнутая на глобус, што ня мае зусім ніякага дачынення да беларускай рэальнасці.
Уявіце, каб я паўсюль казаў што беларускае грамадства складаецца выключна з эмпатычных, салідарных беларусаў, што гатовыя прыйсці на дапамогу ў любы момант. Я так не кажу, бо ведаю што адсотак такіх людзей у любым грамадстве невялікі. І толькі пастаянны ўплыў на грамадства праз медыя і PR дазваляе крыху падвысіць гэты адсотак.
Адмова ад ілюзій – гэта балюча і непрыемна, але вельмі карысна ў планаванні дзеянняў.
Читайте еще
Избранное