Стэфані Лі

Нягледзячы на свае азіяцкія карані, мадэль Стэфані Лі нарадзілася ў Канадзе. Да таго, як трапіць у мадэльны бізнес, прыгажуня працавала бухгалтарам на фірме. Напэўна, там бы яна зараз і сядзела за стосам папер, калі б ні яе хлопец – менавіта ён даслаў фотаздымкі сваёй каханай у адзін з часопісаў. З таго часу твар і іншыя не менш прывабныя часткі цела прыгажуні не сыходзяць са старонак папулярных выданняў. Шкада, што той, каму Стэфані павінна быць абавязана сваёй мадэльнай кар’ерай, можа на іх любавацца таксама толькі на паперы.