Статкевіч заявіў, што дзеянні кіраўніцтва АГП наносяць шкоду барацьбе ІП
Палітык асудзіў крок Анатоля Лябедзькі, які хоча сумясціць «Сацыяльны марш» з шэсцем індывідуальных прадпрымальнікаў 14 сакавіка.
Напярэдадні лідар «Перспектывы» заявіў, што ім «пасажыры» на акцыі не патрэбныя» і расцаніў дзеянні АГП як спробу сарваць марш прадпрымальнікаў, бо з-за супадзення часу і месца двух мерапрыемстваў ва ўладаў з'яўляецца магчымасць адмовіць заяўнікам аднаго з іх.
Анатоль Шумчанка адзначыў, што мае намер абмеркаваць сітуацыю з Мікалаем Статкевічам. Затым на старонцы экс-кандыдата ў прэзідэнты ў Facebook з’явіўся наступны допіс:
«Зараз АГП стварыла сітуацыю, калі ўлады могуць выбіраць, якую з акцыяў дазволіць, а якую - не. А могуць нібыта законна забараніць абодва маршы. Мне цяжка зразумець логіку кіраўніцтва АГП. Не магу сур'ёзна ўспрыняць іх намер правесці марш супраць росту цэнаў на паслугі ЖКГ у працоўны для большасці, акрамя ІП, час. Пытанні выклікае і заяўлены намер "падстрахаваць" марш ІП, бо нібыта А. Шумчанка можа пад ціскам адклікаць свой подпіс пад заяўкай на яго. Бо калі кіраўніцтва АГП валодае інфармацыяй пра намер спецслужбаў арганізаваць такі ціск супраць лідэра ІП, то было б сумленна папярэдзіць яго пра гэтую пагрозу.
Таксама здзіўляе тое, што не было нават спробы паразумецца з заяўнікамі маршу ІП. Напрыклад, калі лідэры дэмакратычных сілаў вырашылі 22 лютага асабіста пратэсціраваць новую пляцоўку для пратэстаў каля адміністрацыі былога прэзідэнта, то я напярэдатні атрымаў дазвол на гэта лідэра акцыі ІП на Кастрычніцкай плошчы Алеся Макаева, якая планавалася ў гэты ж час.
Улічваючы ўсё вышэйзгаданае, я лічу, што дзеянні кіраўніцтва АГП наносяць шкоду барацьбе індывідуальных прадпрымальнікаў за свае правы. Я заклікаю кіраўніцтва АГП перанесці свой марш на іншы дзень. Тады буду гатовы падтрымаць яго».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное