Политика
Андрэй Водчыц

Статкевіч: «Не спяшайцеся лiць слезы i казаць пра 5 гадоў»

Мікола Статкевіч выказаўся на тэму дэпрэсіі многіх беларусаў з нагоды вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

– Разумею тых, хто дэпрэсуе з нагоды вынiкаў 11-га. У мяне такi ж настрой быў у жнiўнi, калi даведаўся, хто з патэнцыйных кандыдатаў падаў у ЦВК 100 тыс. подпiсаў. Тады гэтыя «вырабы» для мяне i скончылiся, – напісаў палітык на сваёй старонцы ў Facebook.

– Нiколi не разлiчваў, што той, хто iх для сябе арганiзуе, раптам напiша сабе лiчбы, якiя прывядуць яго да як мiнiмум 2-х значнага тэрмiну у турме. «Мiрныя перамены» – добра, але амаль нерэальна. Ну мо калi толькi сапраўды «мiлiцыя з народам». Адзiны сэнс «вырабаў» – сабраць Плошчу. Але калi няма здольнага на гэта кандыдата, пра што паклапацiлiся загадзя, то няма i Плошчы.

Але не спяшайцеся лiць слезы i казаць пра 5 гадоў. Проста цяпер Плошча можа ўзнiкнуць у любы момант. А гэта нашмат небяспечней. Вялiкi калгас, у якi ператворана эканомiка, нiякiя крэдыты ужо не ўратуюць. Як кажуць у тых месцах, адкуль я вярнуўся – «край!».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)