Старшынём руху «За свабоду» абраны Юрась Губарэвіч

Новым старшынём руху «За свабоду» стаў Юрась Губарэвіч — за яго прагаласавалі 59 з 115 дэлегатаў справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі арганізацыі, што адбываецца ў нядзелю ў Менску.

За галоўнага апанэнта Губарэвіча Алеся Лагвінца прагаласаваў 51 дэлегат.

Яшчэ адзін кандыдат на пасаду старшыні руху Алесь Таўстыка атрымаў 2 галасы. Тры бюлетэня былі прызнаны несапраўднымі. Негледзячы на паразу, Алесь Лагвінец пазытыўна ацаніў вынікі галасаваньне:

«Я быў кандыдатам, які шоў, так бы мовіць, без згоды, які самы прымаў рашэньне — такі антынамэнклятурны кандытат. І я рады, што шалі вагаў былі прыкладна роўныя. То бок усё файна, усё клясна».

Перад галасаваньнем Юрась Губарэвіч заявіў, што ў выпадку перамогі прапануе пасаду першага намесьнік старшыні руху Алесю Лагвінцу.

«Па сябе ведаю, што гэта не самая горшая пасада, каб рэалізаваць свае амбіцыі і працаваць на карысьць арганізацыі. Рух не распадзецца», — запэўніў палітык.

Юрася Губарэвіча прапанавала вылучыць на пасаду старшыні Іна Кулей, Алеся Лагвінца прапанваў вылучыць Сяржук Бахун. Алесь Таўстыка быў самавылучэнцам. За два дні да зьезду руху Алесь Лагвінец выступіў з прапановай увесьці сустаршынства ў арганізацыі, каб цалкам выключыць магчымасьць расколу. Але Губарэвіч выказаўся супраць гэтай ініцыятывы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)