Старшыня Еўрапарламента агучыў заяву па сітуацыі ў Беларусі напярэдадні выбараў

Марцін Шульц сёння на адкрыцці сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу агучыў заяву па сітуацыі ў Беларусі напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў.

У ёй адзначаецца, што Еўрапарламент заклапочаны тым, што ў Беларусі "працягваецца парушэнне правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных каштоўнасцяў". У заяве змешчаны заклік да Аляксандра Лукашэнкі правесці ў краіне палітычныя змены і рэформы.

"Першым крокам павінна стаць неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і іх поўная рэабілітацыя", — гаворыцца ў дакуменце. "Мы не забыліся!" — сказаў Марцін Шульц.

У заяве змешчаны заклік да ўладаў Беларусі зрабіць усё, каб парламенцкія выбары адпавядалі міжнародным стандартам, каб усе кандыдаты мелі роўныя шанцы, а назіральнікі АБСЕ мелі магчымасці свабодна працаваць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)