Общество
Алесь Кіркевіч, Новы час

Сталінскі данос – як гэта? АртэФАКТ

Як мы ўяўляем сабе даносы ў часы Сталіна? Цыдулка, незаўважна падкінутая ў паштовую скрыню на будынку НКУС? Альбо «заява» перададзеная сексотам свайму куратару? Вусная інфармацыя?..

Часам, адказ даюць дробныя артэфакты, якія характэрызуюць эпоху лепш за статыстычныя лічбы са шматлікімі нулямі…

У прыватнай калекцыі аднаго з мінскіх збіральнікаў сёння захоўваецца цікавая паштоўка 1929-га году. Дзвухмоўны бланк, па-руску і па-беларуску. Адпраўлена з Капцэвічаў, што пад Петрыкавым на Гомельшчыне. Атрымальнік — дырэктар Горінстытуту ў Свярдлоўску, РСФСР.

Тэкст — зусім не віншаванне, не пытанні пра здароўе і справы, не расповед пра сябе, зусім не. На картцы, якая пасылалася адкрыта, без канверту, а тэкст мог прачытаць кожны пачтальён, ідзецца пра … «вызваленне ад чужых элементаў»: «Паведамляю вам, што ў вашай навучальнай установе знаходзіцца студэнт паводле прозвішча, імя і імя па бацьку — Шапіра Айзік Бенецыянаў, бацькі якога з’яўляюцца былымі лесапрамышленнікамі ў Мазырскай акрузе. Лічу сваім абавязкам паведаміць вам, гэтым самым дапамагаючы сав-уладзе і кампартыі ў справе вызвалення ад чужых нам элементаў».

Працяг тут