Экономика

Арцём Гарбацэвіч, Наша Нiва

Стала вядома, хто сотнямі тысяч скупляе акцыі «Беларусбанка», якія могуць даваць сотні працэнтаў прыбытку

Аказалася, што старшыня праўлення і яго намеснікі скупляюць «простыя акцыі», які ў наступным могуць быць канвертаваныя ў «прывілеяваныя». Раней Наша ніва паведамляла пра дзіўную схему, калі дзяржава дала магчымасць зарабіць на акцыях Беларусбанка з прыбытковасцю 500% і больш.

Раней паведамлялася пра дзіўную схему, калі дзяржава дала магчымасць зарабіць на акцыях Беларусбанка з прыбытковасцю 500% і больш.

Цана на акцыі, якія могуць набыць толькі супрацоўнікі Беларусбанка, устаноўлена банкам у 18 капеек.

Праз два гады валодання гэтыя акцыі можна прадаць шматкроць даражэй — так, цяпер яны гандлююцца па 3,5-5 рублёў. Адрозненне «простых» акцый ад прывеліяваных у тым, што па першых плоцяцца мізэрныя дывідэнды — 1-2% у год, але за кошт гэтай мізэрнасць па «прывілеяваных акцыях» выплочваюцца звышдывідэнды, таму іх цана на рынку падскоквае ў разы. Такі прыбытак з'яўляецца цалкам легальным і можа быць адлюстраваны ў дэкларацыях.

Схема дзейнічае з 2019 года. Хто ж бенефецыяры?

Згодна з законам, нават свой намер набыць акцыі трэба задэклараваць. Мы праверылі на Адзіным партале фінансавага рынку прозвішчы топ-мэнэджмэнта Беларусбанка.

Выявілася займальная карціна: старшыня праўлення і яго намеснікі сотнямі тысяч скупляюць «простыя акцыі», які ў наступным могуць быць канвертаваныя ў «прывілеяваныя» згодна з рашэннем схода акцыянераў. Хто ўваходзіць у сход акцыянераў дзяржаўнага банка? Прадстаўнікі дзяржавы, якіх яна дэлегуе.

І вось, напрыклад, старшыня праўлення банка Віктар Ананіч купіў 50 000 простых акцый у 2020 годзе.

І яшчэ 40 000 у 2021 годзе.

Першы намеснік старшыні праўлення Аляксандр Паліўка ў 2020-м выказаў жаданне набыць 120 000 простых акцый, і яшчэ 150 000 у 2021-м.

Калі ўзяць цану пакупкі і самую мінімальную цану продажа на рынку прывілеяваных акцый (пры ўмове, што іх канвертуюць), то з «інвестыцыі» ў 48 600 рублёў намеснік старшыні праўлення праз два гады атрымае магчымасць прадаць акцыі за 945 000 рублёў.

З іншымі намеснікамі сітуацыя аналагічная: Дзімтрый Грышчанкаў за два гады выказаў намер купіць 60 000 акцый, Святлана Кажэнкіна 150 000, Сяргей Мельнік 175 000.

Выглядае, сярод усіх намеснікаў старшыні праўлення толькі Таццяна Міхайлоўская засталася без акцый, яна ў банку займаецца персаналам. Таксама няма дадзеных па акцыях, якія б належалі выканаўчаму дырэктару Міхаілу Кулічкаву.

Мы папрасілі пракаментаваць інфармацыю фінансавага аналітыка Максіма Адаськевіча. Ён лічыць, што колькасць акцый, якія хоча набыць топ-менеджмент, выглядае падазронай.

«Калі б гэта была праграма, каб даць звычайным мінарытарыям і супрацоўнікам бонусную даходнасць, такой анамальнай карціны б не было.

Калі б такі атракцыён шчодрасці праводзіўся без удзелу праўлення — гэта была б крыху дзіўна структураваная схема, але па-сутнасці яшчэ нармальная. А так, канешне, аб'ёмы ставяць пытанні пра матывы.

Наколькі вялікай будзе даходнасць у выніку — пытанне, бо бюджэт на дывідэнды абмежаваны 1% прыбытку, аднак, зноў жа, гэта можна змяніць.

Галоўная праблема, што дзяржава і ўласнік, і кіраўнік, і рэгулятар, а так не павінна быць, гэта і прыводзіць да такіх сітуацый», — рэзюмуе Адаськевіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(36)