Общество

Стала вядома, у чым на гэты раз падазраюць галоўнага рэдактара НН

Следчы паведаміў сваякам Ягора Марціновіча, што той затрыманы на трое сутак як падазраваны па арт. 216 КК, паведамляе Наша Ніва.

Папярэдні раз яго затрымлівалі на 10 сутак па арт. 342, меру ўтрымання не абіралі, абвінавачванне не прад’яўлялі, але і не вызвалілі.

На гэты раз Ягора Марціновіча падазраюць у нанясенні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання (ч. 2 арт. 216 КК, караецца "хіміяй" ці калоніяй на тэрмін да 5 год). Каму нанесены ўрон, сваякі не ведаюць.

Па такім самым артыкуле ў ізалятары зараз трымаюць і кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко, паведамляюць яго сваякі. Таксама за кратамі знаходзіцца галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько. Адзінаццаты дзень нашаніўцы знаходзяцца ў невыносных умовах у ізалятары на Акрэсціна. Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Ягор Марціновіч перадаў пасланне з-за кратаў: «Мы спрабавалі выстаяць падчас цунамі»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(19)