Скандалы

Стала вядома, колькі марыхуаны знайшлі ў Чудзянцова ў цягніку

У рэчах у яго было 0,87 грама марыхуаны, — паведаміў адвакат Радыё Свабодзе.

Журналiста Уладзімера Чудзянцова затрымалі ў цягніку па дарозе ў Варшаву, куды ён ехаў уладкоўвацца на працу ўвечары 21 лістапада. Ён кажа, што выйшаў у прыбіральню перад мяжой, а пасьля ў ягоных асабістых рэчах знайшлі пакунак з марыхуанай.

Цяпер Уладзімер Чудзянцоў арыштаваны.

— Магчыма, заўтра справу перададуць у Сьледчы камітэт і будзе вырашацца наконт абвінавачваньня. Колькі ў яго знайшлі дома —невядома, бо маці не пакінулі копію пратаколу ператрусу, — сказаў Аляксандар Галіеў.

Абвінавачаньня Ўладзімеру Чудзянцову пакуль ня выставілі. Ён — падазраваны ў кантрабандзе наркотыкаў і арыштаваны на 2 месяцы.

Родныя і сябры Ўладзімера Чудзянцова гавораць, што ён ніколі не ўжываў наркотыкаў. Пасьля затрыманьня правялі экспэртызу, якая выявіла, што ніякіх наркатычных рэчываў ён не прымаў.

Журналиста Чуденцова, у которого на границе нашли марихуану, арестовали на два месяца