Скандалы

Спынены крымінальны пераслед двух фігурантаў «справы БЕЛТА»

Паўлюка Быкоўскага і Уладзіслава Кулецкага прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Фота Паўлюка Быкоўскага

Пра гэта БАЖ паведаміў Паўлюк Быкоўскі. Справа супраць журналістаў перакваліфікаваная паводле арт. 252 КПК «у сувязі з прымяненнем мер адміністрацыйнага ўздзеяння».

Карэспандэнт Deutsche Welle ў Беларусі быў адным з 14-ці абвінавачаных па крымінальнай «справе БЕЛТА», заведзенай супраць недзяржаўных журналістаў.

Таксама крымінальны пераслед спынены супраць галоўнага рэдактара партала realt.by Уладзіслава Кулецкага.

Арт. 86 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса прадугледжвае вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем асобы да адміністрацыйнай адказнасці.

Гэта тычыцца асоб, якія ўпершыню здзейснілі злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, або менш цяжкае злачынства і кампенсавалі шкоду, альбо выплацілі даход, атрыманы злачынным шляхам, або іншым чынам загладзілі нанесеную злачынствам шкоду.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)