Спявак з Жодзіна зрабіў фурор на конкурсе «Украіна мае талент» (відэа)
Зала стоячы апладзіравала Яўгену Літвінковічу.
29-гадовы Яўген Літвінковіч стаў адкрыццём конкурсу «Украіна мае талент», які трансюе тэлеканал СТБ. Украінскае тэлебачанне расказвае пра саліста студыі Жодзінскага гарадскога Дома культуры, што ў сябе на радзіме ён неаднаразова спрабаваў прабіцца на вялікую сцэну, але пасля чарговага расчаравання вырашыў заняцца бізнэсам.
Зрэшты, казаць, што ён не спрабуе больш свае сілы ў Беларусі, не зусім слушна. Так, год таму не прайшоў у фінал расійскага конкурсу «NEW WAVE». І тым не менш, спявак у гэтым годзе бярэ ўдзел у музычным праекце тэлеканала АНТ «Акадэмія талентаў».
А за адно спрабуе свае сілы на ўкраінскім конкурсе. Чацвёрты сезон «Украіна мае талент» можа стаць для яго зорным. Апошні куплет ягонай песні «Sweet People» многія гледачы віталі стоячы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное