Политика

Справу Артура Фінькевіча перадалі ў суд

Крымінальная справа супраць Артура Фінькевіча перададзена ў Кастрычніцкі раённы суд Магілёва. Чакаецца, што судовае пасяджэнне пачнецца праз два тыдні.

Артур Фінькевіч абвінавачваецца ў парушэнні рэжыму падчас адбыцця пакарання на “хіміі” ў магілёўскай спэцкамэндатуры. Нагадаем, з чэрвеня 2006 года ён быў асуджаны за палітычныя графіці і сёлета ў снежні ён мусіў выйсці на волю. У сувязі з новай крымінальнай справай Фінькевіч быў пераведзены ў следчы ізалятар. Калі суд прызнае яего вінаватым, моладзевы актывіст можа апынуцца за кратамі тэрмінам да трох гадоў. Паводле інфармацыі ”Радыё Свабода”, суд можа адбыцца ўжо праз два тыдні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)