«Справа траўматолагаў»: некалькі чалавек выйшлі з СІЗА, адзін парэзаў сабе шыю
Амаль усе затрыманыя па «справе траўматолагаў» кампенсавалі «шкоду». Частку затрыманых сёння адпусцілі і адразу адправілі на працу. Знаных хірургаў ставяць працаваць у прыёмныя пакоі, паведамляе «Наша Н*ва».
Вядома пра як мінімум пяць чалавек, але выпушчаных можа быць больш.
Дактароў накіроўваюць працаваць у прыёмнае аддзяленне, дзе аказваецца дапамога пры адкрытых пашкоджаннях ці «простых» пераломах, якія не патрабуюць глыбокага абследавання перад аперацыяй.
Але найчасцей дактары там аказваюць толькі амбулаторную дапамогу і перанакіроўваюць пацыентаў у аддзяленне.
– Напрыклад, адзін з выпушчаных, Мікалай Жыхар — вельмі дасведчаны ў пратэзаванні, 80% яго аперацый — артапедычныя і не звязаныя з траўмамі. Гэта як ноўтбукам забіваць цвікі, — каментуе дэталі наш абазнаны суразмоўца.
Адзін з медыкаў у СІЗА парэзаў сабе шыю. Гаворка пра доктара адной з клінічных бальніц Мінска. Рана аказалася несмяротная. Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў санчастцы Валадаркі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное