Политика
Анастасія Зелянкова

Справа Кастуся Лукашова перададзена ў суд

Справа Кастуся Лукашова перададзена ў Ленінскі суд г.Мінска. Пра гэта “Салідарнасці” паведаміў ягоны брат Вячаслаў Сіўчык.

— Яшчэ месяц таму ў інтэрв’ю Радыё Свабода следчы казаў, што літаральна заўтра перадасць справу ў суд, аднак гэтае “заўтра” цягнулася цэлы месяц, — адзначае Вячаслаў Стўчык. — І гэта не дзіўна, бо справы як такавой няма.

Канстанціна Лукашова затрымалі 19 снежня мінулага года. Па існуючай інфармацыі, яму інкрымінуецца наезд на аўтамабіле на супрацоўніка міліцыі летась 29 сакавіка. У той дзень Лукашоў забіраў свайго брата Вячаслава Сіўчыка з бальніцы, калі невядомыя ў цывільным спрабавалі затрымаць палітыка. З дапамогай брата Сіўчыку ўдалося пазбегнуць арышту. Аднак праз дзевяць месяцаў арыштавалі самого Кастуся Лукашова.

Праваабаронцы лічаць, што ўтрыманне Кастуся Лукашова беспадстаўнае і незаконнае. У дадатак яны адзначаюць парушэнні ў тэрміне прад’яўлення абвінавачання — замест 10 сутак Лікушоў вымушаны быў чакаць 16.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)