«Справа антыфашыстаў»: лідару фанацкіх суполак свеціць 10 гадоў калоніі
Шэсць чалавек праходзяць абвінавачанымі па справе аб бойцы паміж фанатамі двух мінскіх футбольных клубаў: «ультраправымі» фанатамі «Тарпеда» і «антыфашыстамі», што падтрымліваюць «Партызан».
Менавіта шасцёра прадстаўнікоў антыфа абвінавачваюцца ў хуліганстве. Чацвёра з іх — пад вартай, двое пакуль на волі. Акрамя таго, дваіх вінавацяць у распаўсюдзе наркотыкаў, аднаго — у кіраўніцтве незарэгістраванай арганізацыяй.
1 сакавіка прайшлі судовыя спрэчкі, пракурор агучыў тэрміны, якімі, на яго думку, варта пакараць фігурантаў справы. Але ж спрэчкі праходзілі ў закрытым рэжыме, распавяла «Нашай Ніве» маці Раіса Іванаўна, маці Іллі Валавіка, аднаго з абвінавачаных. Сама яна даведалася пра патрабаванні пракурора ад адвакаткі Ганны Бахцінай.
Самае жорсткае пакаранне пракурор папрасіў для двух хлопцаў, якія абвінавачваюцца яшчэ і ў незаконным абароце наркотыкаў — Арцёма Краўчанкі і Вадзіма Чартовіча. Іх папрасілі асудзіць на 12 гадоў кожнага.
На 10 гадоў, лічыць пракурор, павінен быць асуджаны Ілля Валавік — хлопец, якога, акрамя хуліганства, вінавацяць у кіраўніцтве шэрагам незарэгістраваных арганізацый (фанацкіх суполак).
Па 4 гады просяць даць Філіпу Іванову і Дзмітрыю Цехановічу. Таксама пракурор папрасіў асудзіць на 4 гады калоніі і Вадзіма Бойку.
***
Сутычка паміж прыхільнікамі двух мінскіх футбольных клубаў — «ультраправымі» фанатамі «Тарпеда» і «антыфашыстамі», што заўзеюць за «Партызан» — адбылася яшчэ 29 чэрвеня 2014 года. Тады дзве групы фанатаў пабіліся на прыпынку на вуліцы Несцерава. Пасля яны пабіліся яшчэ ў тралейбусе.
10 ліпеня 2014 года ў дачыненні да 10 чалавек былі заведзеныя крымінальныя справы за хуліганства. Шкода тралейбуснаму парку склала 280 тысяч «старымі», пацярпелых сярод пасажыраў не было. Неўзабаве ўсіх затрыманых выпусцілі, справу прыпынілі.
Але ў 2016, пасля працы міліцыянтаў з затрыманымі за наркотыкамі Чартовічам і Краўчанкам, справа была адноўлена, у мінскіх антыфашыстаў прайшоў шэраг вобшукаў. Затрымалі Валавіка, Бойку, Цехановіча і Іванова (апошніх дваіх пазней адпусцілі з-пад варты).
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное