Спіс палітвязняў папоўніўся новымі імёнамі, цяпер ён налічвае 450 чалавек
Пра гэта паведамляецца ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.
Праваабарончыя арганізацыі выступілі з супольнай заявай у сувязі з асуджэннем наступных грамадзянаў:
Яўген Комбуль, асуджаны па ч. 1 арт. 309, ч. 1 і 2 арт. 339 КК на 5 гадоў папраўчай калоніі агульнага рэжыму;
Сяргей Сіліч, асуджаны па. 1 арт. 309, ч. 2 арт. 339 КК на 4 гады калоніі агульнага рэжыму;
Максім Сілюк, асуджаны па ч. 1 ст. 309, ч. 2 арт. 339 КК на 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;
Максім Пыцель, асуджаны па ч. 2 арт. 339 КК на 3 гады калоніі агульнага рэжыму;
Сяргей Красоўскі, асуджаны па ч. 2 арт. 339 КК на 2 гады калоніі агульнага рэжыму;
Вольга Сыраватка, асуджаная па ч. 2 арт. 339 КК на 2 гады калоніі агульнага рэжыму;
Натальля Барынава, асуджаная па ч. 2 арт. 339 КК на 1 год калоніі агульнага рэжыму;
Аліна Муратава, асуджаная па ч. 2 арт. 339 КК на 1 год калоніі ва агульнага рэжыму;
Уладзімер Кацюбка, асуджаны па ч. 2 арт. 339 КК на 1 год 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;
Марына Сілёнак, асуджаная па ч. 2 арт. 339 КК на 1 год 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
Сяргей Богдан, асуджаны па ч. 1 арт. 14 і арт. 309 КК на 3 гады калоніі агульнага рэжыму;
Уладзімір Ланкевіч, асуджаны па ч. 1 арт. 14 і арт. 309 КК на 3 гады калоніі агульнага рэжыму;
Віктар Іванцоў, асуджаны па арт. 309 КК на 2 калоніі агульнага рэжыму;
Сяргей Розум, асуджаны па ч. 1 арт. 309 КК на 2 пазбаўлення волі.
Сяргей Шабуня, асуджаны па арт. 14 і арт. 309 КК на 1 год 9 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Павел Фядукевіч, асуджаны па арт. 14 і арт. 309 КК на 1 год 9 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый запатрабавалі ад уладаў Беларусі:
- неадкладна вызваліць палітвязняў Аліну Муратаву, Наталлю Барынаву, Сяргея Красоўскага, Вольгу Сыраватку, Уладзіміра Кацюбку, Максіма Пыцеля і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх;
- перагляду прынятых у дачыненні да Яўгена Камбуля, Сяргея Сіліча і Максіма Сілюка, Сяргея Багдана, Уладзіміра Ланкевіча, Віктара Іванцова, Сяргея Розума, Сяргея Шабуні і Паўла Фядукевіча мер і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на прысуд, іх вызвалення з ужываннем іншых мер стрымання, якія забяспечваюць яўку ў суд;
- неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное