Спэцназ міліцыі ўварваўся на паказ «Апошняга дыктатара Эўропы»

У панядзелак «Свабодны тэатр» ладзіў паказ дакумэнтальнага фільму «Апошні дыктатар Эўропы». Праз 5 хвілінаў пасьля пачатку у памяшканьне ўварваўся спэцназ міліцыі. Усіх 20 гледачоў паставілі тварам да сьцяны.

Гледачоў, сярод якіх была непаўнагадовая дзяўчына, завезьлі ў міліцыю Савецкага раену Менску. Там затрыманых апыталі, сфатаграфавалі, а таксама ў іх узялі адбіткі пальцаў.

Праў 3 гадзіны ўсіх гледачоў адпусьцілі.

Рэжысэрка Белсату Вікторыя Колчына паскардзілася, што пасьля міліцэйскага пастарунку яе кампутар аказаўся зламаны.

Апэратар Краўчук заявіў, што зь ягонай камэры зьнікла карта памяці.

Фільм «Апошні дыктатар Эўропы», зьняты рэжысэрам Мэц’ю Чарльзам і апэратарам Хуанам Луісам Пасарэлі, у 2012 годзе прызнаны журы Фэстывалю незалежнага кіно ў Лондане лепшым фільмам гэтага кінафоруму.

«Апошні дыктатар Эўропы» зьняты летась. У фільме распавядаецца пра катаваньні, забойствы і выкраданьні, якія адбываліся ў Беларусі за часы кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)