Сотні чалавек прыйшлі на «Ноч расстраляных паэтаў» у Курапаты
Увечары 29 кастрычніка сотні людзей прыйшлі ў Курапаты, каб ушанаваць памяць больш за сотню беларускіх інтэлігентаў, растраляных у гэты дзень у 1937 годзе.
Прысутныя зачыталі імёны расстраляных у гэтую ноч. Каля мемарыяла прайшлі літаратурныя чытанні: музыкі, літаратары, грамадзкія дзеячы чыталі вершы рэпрэсаваных у розныя гады тэрору.
Скрыншот відэа Радыё Свабода
Жалобнае мерапрыемства здымалі на відэа людзі ў цывільным. Пісьменнік Уладзімір Арлоў паабяцаў падпісаць сваю кнігу самым малым удзельнікам імпрэзы – а таксама тым дарослым, якія прыйшлі з відэакамерамі здымаць усіх астатніх.
У гэты ж вечар каля будынка КДБ адбыўся «Ланцуг памяці».
«Ночь расстрелянных поэтов»: Казненных литераторов могло быть больше
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное