Сотні асобнікаў «Советской Белоруссии» былі выкінуты на вецер на выездзе з Мінска
Сведкамі незвычайнага відовішча сталі мінскія аўтамабілісты зранку 15 жніўня. Як піша сайт abw.by, на выездзе са сталіцы ў бок Бараўлянаў вецер ганяў сотні, калі не тысячы газет.
Па словах сведкаў, асноўную колькасць складалі асобнікі галоўнай афіцыйнай газеты — «Советской Белоруссии». Калі прыгледзецца да фатаздымкаў, то можна пабачыць і іншыя выданні, піша «Наша Ніва».
Фатаздымкі ў сеціве размясціў Аляксандр Аляшкевіч. Па яго словах, ДАІ прыехала хвілін праз 20. Пэўны час праваахоўнікі думалі, хто павінен навесці парадак, і ўрэшце выклікалі «Рэмаўтадар».
Аўтар фота мяркуе, што газеты і часопісы вываліліся з МАЗа, які перавозіў іх. Паведамляецца, што выданні разнесла ветрам аж да АЗС «А-100» на Баравой.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное