«Смысловые галлюцинации»: сустрэць «Апошні дзень Зямлі» па-беларуску
Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» і музычны партал «Тузін Гітоў» працягваюць здзіўляць новымі песнямі па-беларуску ў выкананні вядомых артыстаў.
Эксклюзіў аўторка — гурт «Смысловые галлюцинации». Вядомыя рокеры з Екацерынбургу ўпершыню за 22-гадовую гісторыю наважыліся на моўны эксперымент. Для праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» яны запісалі па-беларуску свой новы хіт «Апошні дзень Зямлі» са свежага альбома «Сделано в темноте».
Лідар каманды Сяргей Бабунец меркаваў, што будзе не складана, улічваючы падабенства беларускай і расійскай моваў. Але хутка прызнаў сваю памылку і быў у кроку ад таго, каб адмовіцца ад удзелу ў праекце.
Прэм’ера песні «Апошні дзень Зямлі» – сёння на сайтах «Будзьма беларусамі!» і «Тузін Гітоў».
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное