Смачныя фоты на #інтэрнэтпікет
Моладзь БНФ разам з «Арт Сядзібай» аб'яўляюць фотаконкурс. У адказ на асуджэнне гарадзенскім судом актывістаў за «пікет у інтэрнеце» — фота з бел-чырвона-белым сцягам у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Моладзь БНФ разам з «Арт Сядзібай» аб'яўляюць фотаконкурс:
«У адказ на асуджэнне гарадзенскім судом актывістаў за «пікет у інтэрнеце» — фота з бел-чырвона-белым сцягам у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«Гэтай акцыяй мы праяўляем салідарасць з асуджэннем у Гародні. Таксама мы хочам паказаць, што рабіць фотаздымкі з бел-чырвона-белым сцягам не злачынства! Таму аб'яўляем конкурс фота з ім!» — кажа намеснік старшыні мінскай арганізацыі «Моладзь БНФ» Мікіта Краснакуцкі.
Для ўдзелу ў ім трэба сфатаграфавацца з бел-чырвона-белым сцягам на вуліцы. Выкласці сабе на старонку ў вк з хэштэгам конкурсу #інтэрнэтпікет.
Перамогуць тры выпадкова абраныя фотаздымкі.
За перамогу крама Symbal.by абяцае ўзнагародзіць бел-чырвона-белымі сцягамі з «Пагоняй», рамянямі і цішоткамі з нацыянальнымі сімваламі!»
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное