Общество

Ніна Стужынская, Новы час

Слуцкі збройны чын: 100-гадовая гісторыя, якая ахоўвае і натхняе

Сярод лёсавызначальных падзей адно з цэнтральных месцаў займае Слуцкі збройны чын, антыбальшавіцкі антырасійскі рух на Случчыне. Гэта падзея адразу выйшла за рамкі лакальнай гісторыі, стаўшы ў шэрагі найважнейшых нацыятворчых акцый, гістарычных сведчанняў імкнення беларусаў да незалежнасці.

Партызанскі аддзел капітана Лукаша Семенюка (Сяменіка) (стаіць у цэнтры), у 1920 годзе камандзіра другога, Грозаўскага палка Слуцкай брыгады, 1919 год

Лепшыя ўзоры дзейнасці на карысць дэмакратычнай і сацыяльнай краіны прадэманстравалі 100 гадоў таму арганізатары і ўдзельнікі Слуцкага збройнага чыну.

Вельмі сімвалічна, што сучасны пратэставы рух выбухнуў менавіта ў гэтым годзе. Гэта пацвярджае думку, што гісторыя Слуцкага паўстання — гэта не пра мінулае, а пра будучыню.

Паўстанне (я ўжываю тэрмін, якім карысталіся самі паўстанцы) адбылося на фінішы савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. У час, калі Чырвоная Армія імкліва кацілася ад Варшавы, а польскія войскі прасоўваліся на ўсход па беларускіх тэрыторыях, 11 кастрычніка 1920 года палякі занялі Слуцк.

12 кастрычніка ў Рызе быў падпісаны дагавор аб перамір’і і папярэдніх умовах міру. Расія, не беручы пад увагу інтарэсы беларускага боку, адмовілася ад Заходняй Беларусі на карысць Польшчы.

У лістападзе 1920 года польскае ваеннае кіраўніцтва адступіла за лінію новай дзяржаўнай мяжы і перадало цывільную ўладу ў Слуцку і павеце Беларускаму нацыянальнаму камітэту (БНК).

Трэба зазначыць, што Слуцкі збройны чын дае пераканаўчы ўзор эфектыўных палітычных практык, дэманструе паспяховыя прыклады самаарганізацыі насельніцтва ў цяжкіх умовах акупацыі, досвед самакіравання, удалай дзейнасці палітычнай партыі і няўрадавых арганізацый.

Я маю на ўвазе Слуцкую філію Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эпоха была такая, левыя былі ў модзе) і моладзевыя асветніцкія гурткі.

Цалкам арыткул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)