Общество

Слуцкі пенсіянер: «Што рабіць з каструлямі за $700, я не ведаю»

Мужчына лiчыць, што патрапіў пад гіпноз падчас прэзентацыі.

Анатоль Богуш лічыць, што ён стаў ахвярай агрэсіўнага маркетынгу. У мінулым годзе на адной з прэзентацый ТАА «Іноксія» ён заключыў дамову на набыццё кухоннага посуду коштам у 1489 рублёў ды ўнёс задатак памерам у 200 рублёў, пiша kurjer.info.

Аб гэтым цяпер вельмі шкадуе. «Вы паглядзіце на мяне: дзе я і дзе гэтыя каструлі?» — уздыхае ён, седзячы перад наборам бліскучага посуду.

Чаму раптам 83-гадовы пенсіянер адчуў у чэрве­ні 2018 года такую вострую неабходнасць у набыцці «італьянскага высокатэхналагічнага посуду» вытворчасці «Іноксія»? Па словах нешчаслівага ўладальніка рондаляў, ён нібыта патрапіў пад гіпноз падчас прэзентацыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(19)