Слуцкая метадыстка: «Георгіеўская стужка — акцыя расійскага саюза моладзі, а не беларускага»

Слуцкая метадыстка пракаментавала скандал са школьніцай.

9 мая ў Слуцку ў шасцікласніцы перад святочным шэсцем знялі георгіеўскую стужку. Зрабіла гэта метадыстка мясцовага аддзела адукацыі Алена Таманава. Яна патлумачыла бацькам: у Беларусі свая ідэалогія, і стужкі тут іншыя.

Бацька школьніцы абураны. Ён называе дзеянні метадысткі крымінальным злачынствам.

Алена Таманава, у сваю чаргу, лічыць, што выбачацца ёй няма за што.

— У нас з бацькам школьніцы розныя пункты гледжання на адно пытанне. Можа, хтосьці не разумее сітуацыю… Я, ведаеце, не хацела б гэта каментаваць, — кажа Таманава. — Можа быць, і варта было зрабіць трохі па-іншаму.

Але выбачацца мне няма за што. Бацька выклаў відэа ў інтэрнэце, гэта яго спроба справакаваць мяне на канфлікт. Спачатку канфлікту не было, мы разышліся мірна. Але пасля той бацька вырашыў зняць мяне на камеру, каб справакаваць.

Чудеса белорусской идеологии

Таманава запэўнівае — стужку яна спачатку прапанавала зняць бацькам. Патлумачыла, што праходзіць акцыя.

— У нас была задумка, што дзеці-піянеры падтрымаюць акцыю БРСМ «Кветкі вялікай Перамогі». Дамоўленасць з піянерскай арганізацыяй была менавіта такая. З дзецьмі праходзілі класныя гадзіны на гэтую тэму, але ж вы самі разумееце, дзецям што прапануеш, тое і адзенуць, асабліва не разбіраючыся. А бацькі, атрымліваецца, былі не ў курсе гэтай акцыі.

— Я не хачу памянщаць асабістую пазіцыю чалавека. Ён мае права на сваё меркаванне. Але акцыя была арганізавана піянерскай арганізацыяй, і аддзел адукацыі яе падтрымаў. І мы — аддзел адукацыі — выступілі ініцыятарамі правядзення мерапрыемства. Таму, я лічу, мы пакідаем права ўдзелу ў мерапрыемстве за сабой, — тлумачыць Таманава. — Сама я стаўлюся да георгіеўскіх стужак станоўча. Нічога супраць не маю. Мой дзед прайшоў вайну, у яго на медалі была такая стужка.

Увогуле, скажу так. Георгіеўская стужка — акцыя расійскага саюза моладзі. Наша бутаньерка — акцыя беларускага саюза моладзі. У Расіі мусяць быць свае акцыі, у нас — свае. Мы можам іх падтрымліваць, але не ўшчамляць сваю годнасць.

День карнавальной войны. Юлия Чернявская о портретах Сталина на ступеньках филармонии

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)