Славацкі ўрад не выключае абмежавання кантактаў з Беларуссю

Мікулаш Дзурында, вядомы славацкі палітык, які нядаўна заняў пасаду кіраўніка МЗС ва ўрадзе Іветы Радзічовай, агучыў галоўныя мэты і прынцыпы зьнешнепалітычнай лініі сваёй краіны.

Паводле міністра, замежная палітыка краіны будзе будавацца на прынцыпах адкрытасьці і празрыстасьці і будзе падкантрольнай з боку грамадзтва. У аснову зьнешнепалітычнай лініі Славаччыны будуць закладзеныя такія традыцыйныя эўрапейскія каштоўнасьці, як права на жыцьцё, асабістую свабоду і павагу чалавечай годнасьці.

Паводле гэтай прычыны, Славаччына найбліжэйшым часам абмяжуе кантакты з краінамі, дзе маюць месца грубыя парушэньні правоў чалавека і яго асабістых свабодаў. У якасьці прыкладу Дзурында прывёў такія краіны, як Беларусь і Кубу.

– З аднаго боку, мы надаём вялікае значэньне эканамічным інтарэсам, аднак зь іншага боку, мы павінны не забывацца фундамэнтальныя прынцыпы і каштоўнасьці.

Адначасна Славаччына будзе ўсяляк падтрымліваць праекты, накіраваныя на эўрапейскую інтэграцыю і мадэрнізацыю Ўкраіны.

У часы знаходжаньня Мікулаша Дзурынды на пасадзе прэм’ера (1998-2006) і выконваючага абавязкі прэзыдэнта (1998-1999) Славаччына стала сябрам ЭЗ і НАТО.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)