Слава

Сапраўднае імя расейскай спявачкі Славы — Настасся Сланеўская. На эстраду прыгажуня трапіла фактычна з караоке-бара, дзе яе выпадкова заўважыў вядомы кліпмейкер Сяргей Кальварскі. Эфектная брунетка з аксамітным голасам так спадабалася Кальварскаму, што ён, не задумваючыся, прапісаў яе на прасторах расейскага шоу-бізнесу.

Неўзабаве дайшла чарга і да кінаславы. Зараз у кінатэатрах Мінска можна пабачыць стужку рэжысёра Міхаіла Хлебародава “Параграф 78”, у якой Слава сыграла галоўную ролю — байца атрада спецыяльнага прызначэння. Дарэчы, у запасніку спявачкі ёсць і яшчэ два сцэнарыі, у адным з іх Славу чакае роля наёмнай забойцы з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй.