Общество

Скульптар прапанаваў перайменаваць парк Горкага ў парк Якуба Коласа

Ідэю агучыў аўтар помніка расійскаму класіку Іван Міско.

Помнік Горкаму аўтарства Івана Міско. Фота mapio.net

14 жніўня ў Мінску па традыцыі ўзгадвалі Якуба Коласа. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да даты яго смерці, прайшлі ў месцах, дзе народны паэт жыў і працаваў.

На магілу Канстанціна Міцкевіча ўсклалі кветкі. Падчас памятных імпрэз прагучала даволі цікавая ідэя, паведамляе «Наша Ніва».

Скульптар, народны мастак Беларусі Іван Міско прапанаваў замяніць назву парка Горкага на парк Якуба Коласа. У якасці галоўнага аргумента слушнасці такой ініцыятывы спадар Іван называе той факт, што з 1929 па 1941 год Колас пражываў на гэтай тэрыторыі.

Цікава, што Міско з’яўляецца аўтарам помніка Горкаму, які знаходзіцца ў парку, пра які ідзе гаворка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)