Спорт
Сяргей НЯТРЭБА

«Скрынка» ад «Кроны»

Менская група “Крона” скончыла працу над сваім дэбютным альбомам пад назвай “Скрынка”. Лідэр групы Аляксей Паўловіч, які пачынаў музычную кар’еру ў групах “Новае неба” і Ulis, быў адным са стваральнікаў Indiga, а ў 2003-м заснаваў уласны музычны праект, кажа, што запісанае “Кронай” істотна розьніцца ад усяго зробленага на сёньня ў беларускай музыцы.

Акрамя Паўловіча ў групе граюць музыкі, вядомыя па працы ў гуртах “Млын”, Exist, Kriwi. Лідэр “Кроны” вызначае плынь, у якой працуе група, як “альтэрнатыва беларускай альтэрнатыўнай музыцы”, што лічыць лягічным працягам таго, чаму ён навучыўся ў “Новым небе”. За тэкставую частку ў групе адказвае Андрэй Карповіч — лідэр праекту “Парасон”. Сваю “Скрынку” музыкі абяцаюць паказаць на пачатку наступнага году. 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)