Общество

Скончыўся 10-сутачны тэрмін затрымання галоўнага рэдактара «Нашай Нівы». Яго не выпусцілі

Ягор Марціновіч застаецца за кратамі.

Сёння, 18 ліпеня, скончыўся 10-сутачны тэрмін затрымання галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, якога забралі па арт. 342 КК. За гэты час яму не было прад’яўлена абвінавачванне, не была абраная мера ўтрымання, ён сядзеў у ізалятары на Акрэсціна як падазраваны, піша Наша ніва.

Сёння яго не адпусцілі, затрымалі ў другі раз, ужо па новым артыкуле Крымінальнага кодэксу, па якім менавіта, следчы гаварыць адмаўляецца. Вядома толькі, што на гэты раз яго затрымалі на трое сутак.

Ягор Марціновіч быў затрыманы 8 ліпеня, пры затрыманні збіты, у СК прыязджала хуткая дапамога, паколькі была траўма галавы. Разам з ім былі затрыманыя галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны бухгалтар Вольга Раковіч (яе 16 ліпеня вызвалілі).

Як паведамлялі ў СК, усе яны праходзяць падазраванымі па ч.1 арт. 342 КК (падрыхтоўка ці арганізацыя дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак, або ўдзел у іх). За гэтыя 10 сутак, пакуль нашыя калегі сядзелі ў ізалятары, мера ўтрымання ім не абіралася, абвінавачванне не прад’яўлялася.

Па сканчэнні 10 сутак Ягора Марціновіча на свабоду не адпусцілі, яго затрымалі другі раз, ужо па новым артыкуле, па якім менавіта, следчы адмовіўся паведаміць сваякам. Якое рашэнне прынятае па Андрэю Скурко і Андрэю Дынько, пакуль невядома, хаця па законе следчы абавязаны паведаміць сваякам пра затрыманне і пра тое, дзе знаходзіцца іх родны чалавек (арт. 115 КПК).

Дзясяты дзень нашы калегі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна, 15 ліпеня супрацоўнікі ІЧУ прынялі ў родных перадачы, але так і не перадалі іх затрыманым.

Увесь гэты час вязні сядзяць без зменнай бялізны, дадатковай ежы і пітвы, мінімальных гігіенічных сродкаў, нягледзячы на спёку, якая стаіць гэтымі днямі. Ім не выдаюць матрацы і пасцельную бялізну, спяць яны на падлозе ці голых шконках. Усё гэта з’яўляецца грубым парушэннем закона і ўнутраных правілаў ІЧУ.

Сваякі нашаніўцаў па дадзеным факце звярнуліся на прамую лінію МУС, звароты зарэгістраваныя, па дадзеным факце павінен быць пісьмовы адказ. Нашаніўцы прызныя палітвязнамі.

Сотрудники TUT.BY два месяца за решеткой. Какие еще медиа репрессировали за это время?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(8)