Скарлет Ёхансан

Амерыканка Скарлет Ёхансан, якой бацькі далі імя ў гонар гераіні “Унесеных ветрам”, у свае 22 гады па папулярнасці не саступае цёзцы О’хары. Актрыса, якую кінаакадэмікі свету прызналі пасля роляў у “Цяжкасцях пераклада” і “Дзяўчыне з жамчужнай завушніцай”, здымаецца і ў касавым галівудскім кіно, і ў аўтарскім. Для Вудзі Алена яна наогул стала музай. Хутка Скарлет можна будзе пабачыць ужо ў другім — пасля Match Point — фільме мэтра з яе ўдзелам. Гэта — “Сенсацыя” з журналісткай-Ёхансан.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(2)