Сістэма парадоксаў
Ведаеце, што мяне заўсёды здзіўляе ў людзях? Тое, як працуе іх памяць. Тое, што было 25 гадоў таму, згадваюць з настальгіяй: «Які харошы быў СССР!» А вось тое, што было гады таму два-тры — таямніца пад покрывам ночы.
Вось, напрыклад, злётаў Аляксандр Рыгоравіч у Індыю. Як звычайна, прывёз мемарандум. Мемарандум пра пастаўкі ў Індыю чатырох мільёнаў тон калійных угнаенняў у 2018–2023 гадах. Добрая, падаецца, справа — ледзьве не прарыў, праўда? Пра гэта з захапленнем разважала па БТ кіраўніца Беларускай калійнай кампаніі Алена Кудравец.
Але, па-першае, мемарандум — гэта не кантракт. Памятаеце, як усе забыліся на Будапешцкі мемарандум пасля ўварвання войскаў Расіі ва Украіну? Мемарандум з Індыяй не такі маштабны, і калі пра яго забудуцца, то пералякнецца хіба толькі пара-тройка спецыялістаў.
Што да аб’ёмаў, то 4 мільёны тон — гэта крута. Але гэтыя мільёны расцягнутыя на пяць гадоў, і ў сярэднім у год атрымліваецца 800 тысяч тон.
Гэта таксама было б добра, калі б не было так сумна. Таму што ў лістападзе 2015 года інтэрнэт-часопіс «Ежедневник» пісаў, цытую: «У студзені-жніўні 2015 года нашай краінай пастаўлена ў Індыю 751,2 тысячы тон хлорыстага калію». То бок, аб’ём, які мы пастаўлялі два гады таму за шэсць месяцаў, зараз нам прапанавана пастаўляць за год.
Ну і дзе тут прарыў? Ніякага прарыву, апроч высновы, што наш экспарт калійных угнаенняў у Індыю за два гады зваліўся роўненька ўдвая.
Але ёсць і аптымістычныя навіны, як ні дзіўна, са свету крыміналу…
Працяг артыкула чытайце тут
Читайте еще
Избранное