Сілавікі ходзяць па электрычках і правяраюць тэлефоны ў пасажыраў
Паводле інфармацыі «Новага Часу», праверкай тэлефонаў займаюцца звычайныя патрульныя, якія суправаджаюць электрацягнікі і сочаць за парадкам. выглядае, што яны атрымалі адпаведны загад.
Увагу сілавікоў прыцягваюць тыя пасажыры, якія падчас падарожжа «сядзяць» у тэлефонах. Такіх людзей людзі ў пагонах выклікаюць у тамбур і патрабуюць разблакаваць смартфон для «праверкі».
Паводле назіранняў чытачоў выдання, такія выпадкі былі заўважаны прынамсі на маладзечанскім кірунку з Мінска. Па выніках праверкі тэлефонаў, людзей часам адпускаюць, але здараюцца і затрыманні.
Читайте еще
Избранное