Общество

Сілавікі прыходзілі ў рэдакцыю «Рэгіянальнай газеты». Рэдактар і журналісты на свабодзе

Супрацоўнікі рэдакцыі знаходяцца пад падпіскай аб неразгалошванні, паведамляе БАЖ.

19 ліпеня ў рэдакцыі маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» адбыўся агляд памяшкання. Што адтуль забралі, пакуль невядома. Калегі знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

У часе візіту сілавікоў супрацоўніцы выдання Зоя Хруцкая і Настасся Уткіна не выходзяць на сувязь.

Таксама раніцай сілавікі прыходзілі да галоўнага рэдактара Аляксандра Манцэвіча дадому. Яго разам з жонкай звезлі на допыт.

Ягор Марціновіч перадаў пасланне з-за кратаў: «Мы спрабавалі выстаяць падчас цунамі»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(11)