Сіена Мілер

Пастаянная госця рэйтынгу самых сексуальных жанчын свету Сіена Мілер вырашыла не адступаць ад свайго амплуа. У хуткім часе брытанская актрыса будзе здымацца ў новым фільме, дзе гарачыя сцэны ў ложку ёй прыйдзецца сыграць з актрысай Кірай Найтлі. Больш таго, да прыгажунь далучыцца і секс-сімвал Галівуда Мэцью Рыс. Ад такога экраннага сексу на траіх ў свой час адмовілася нават скандальна вядомая актрыса Ліндсі Лохан.

Сіена ж на ўмоўнасцях не замарочваецца. Яна актыўна рэпетыруе ролю і адначасова рыхтуецца да адкрыцця ў Лондане ўласнага магазіна, дзе будзе прадстаўлена створаная ёй лінія адзення.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)