Шына Лі

Сваёй экзатычнай знешнасцю мадэль і актрыса Шына Лі абавязана маці — філіпінцы з кітайскімі каранямі. А вось бацька ў прыгажуні — немец (хаця, мяркуючы па прозвішчы, і тут не абышлося без усходняга ўплыву). Сваю мадэльную кар’еру Шына пачала яшчэ ў каледжы. Тым не менш гэта не перашкодзіла ёй скончыць Даласкі інстытут мастацтваў, а затым ужо, са спецыяльнасцю мастака-графіка за плячыма, адправіцца пакараць шоу-бізнес.

І варта было прыгажуні толькі аднойчы з’явіцца ў купальніку на старонках спартыўнага выдання, як тут жа мужчынскія часопісы засыпалі Шыну прапановамі, ад якіх цяжка было адмовіцца. Ды Шына і не збіралася. Толькі ў мінулым годзе яна двойчы ўпрыгожыла сабой старонкі Playboy і знялася для Maxim. А на шырокім экране Шыну Лі можна ўбачыць у фільмах “Гаральд і Кумар-2” і “Амерыканскае лета”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)